Radavod Wiki
Register
Advertisement
Hacuki, Hatcuki, Hacuki-Łaŭrynionki, Łaŭrynionki
Краіна паходжаньня Sciah Bielarusi Беларусь
Краіна пражыцьця Sciah Bielarusi Беларусь

Sciah Rasieji Расея

Статус да 1917 году сяляне
Веравызнаньне праваслаўе
Першы з роду Сымон Гацук (1820-1870)
Адгалінаваньне ад роду Гацукі
Параднёныя роды Азярцы, Ашуркі, Бародзічы,

Галавачы, Гаўрылёнкі,

Дразды, Елісеевы, Лейкі,

Луцы, Палашаўцы, Пуцікі,

Росьлікі, Цьвірко

Гацукі (таксама вядомыя як Гатцукі, Гацукі-Лаўрынёнкі, Лаўрынёнкі - Hacuki, Hatcuki, Hacuki-Łaŭrynionki, Łaŭrynionki) - беларускі сялянскі род, прадстаўнікі якого ад 1830-х гадоў пражывалі ў вёсцы Атрошкавічы Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету Менскае губэрні Расейскае імпэрыі (цяпер - Гарбацэвіцкі сельсавет Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці Рэспублікі Беларусь).

Варыянты напісаньня[]

Па-расейску – Гацук, Гацук-Лавриненок, Лавриненок-Гацук, Лавриненок.

Варыянты прозьвішча ў мэтрыцы - Гацукъ, Гацукъ-Лавриненокъ, Лавриненокъ-Гацукъ, Гатцукъ, Лавриненокъ.

Гісторыя роду[]

Этымалёгія прозьвішча Гацук зьмешчаная ў адпаведным разьдзеле. Першы вядомы прадстаўнік – Сымон Гацук (каля 1820-паміж 1859 і 1905). Месца нараджэньня і прычыны яго зьяўленьня на Бабруйшчыне пакуль невядомыя. Пэўны час у другой палове ХІХ ст. прадстаўнікі роды карысталіся падвоенным прозьвішчам - Гацук-Лаўрынёнак ці проста Лаўрынёнак, што можа быць сьведчаньнем таго, што жонкай Сымона Гацука была прадстаўніца роду Лаўрынёнкаў з суседняе вёскі Старцы.

Цалкам, верагодна, што сваяком Сымона быў Захар Гацук (нарадзіўся каля 1780), які жыў у вёсцы Лейчыцы Бортніцкае воласьці Бабруйскага павету (цяпер Бортніцкі сельсавет Бабруйскага раёну). Прынамсі, атрошкавіцкія Гацукі-Лаўрынёнкі былі знаёмыя зь лейчыцкімі Гацукамі-Гацакамі. Доказам гэтага ёсьць факт шлюбу ў 1895 Аляксея Іванёнка Гацука (унука Сымона Гацука) з Макрынай Данілаўнай Пуцік з Хімоў, бацька якой – Даніла Раманёнак Пуцік за некалькі гадоў да таго ажаніўся другім шлюбам з роднай сястрой жонкі Ульляна Мікалаёнка Гацука зь Лейчыцаў (праўнука Захара Гацука). Магчыма, што Аляксей і Ульлян падтрымлівалі шчыльныя кантакты між сабой, інакш цяжка патлумачыць прычыну пошуку жонкі Аляксеем за 30 кілямэтраў ад дому. Адлегласьць жа паміж Хімамі і Лейчыцамі складае ўсяго каля 6 кілямэтраў. Да таго ж прадстаўнікі абедзьвюх галінаў - Ульлян Мікалёнак Гацук/Гацак з братам Міхалам, і сын Аляксея Іван актыўна займаліся садоўніцтвам.

Невядома, ці былі Гацукі (Гацакі) адгалінаваньнем казацкага-шляхецкага роду Гатцук (Гацук) гербу Пэлікан, прадстаўнікі якога пражывалі ў Чарнігаўскай губэрні (цяпер Украіна) ды былі зацьверджаныя ў шляхецтве ў Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі. У любым выпадку на дадзены момант вядомыя два абшары, у якіх ў 19 ст. пражывала шмат Гацукоў. Першы зь іх – паўднёвая частка Гарадзенскае губэрні (цяпер Берасьцейская, Гарадзенская вобласьці Беларусі й Жытомірская вобласьць Украіны), другі – Чарнігаўская губэрня (цяпер Чарнігаўская й Сумская вобласьці Ўкраіны ды Бранская вобласьць Расеі). Адлегласьць паміж гэтымі рэгіёнамі й Бабруйшчынай прыкладна аднолькавая.

Васіль і яго нашчадкі былі сялянамі, займаліся сельскай гаспадаркай садоўнітцвам. Прынамсі трое Гацакоў загінулі падчас Вялікае Айчыннае вайны – лейтэнант Гаўрыла Навумавіч Гацук (зьнік бязь вестак), партызан Іван Алексяёнак Гацук (у лютым 1943) і Аляксей Міхалёнак Гацук (11 сакавіка 1945).

У рэлігійным пляне усе вядомыя прадстаўнікі роду ў ХІХ-ХХ стст. вызнавалі праваслаўе.

Цікавыя факты[]

У Слуцкім раёне Менскае вобласьці знаходзіцца вёска Гацук, аднак яе сувязь з прадстаўнікамі роду не пацьверджаная.

Радавод[]

Даты нараджэньня да 1918, за выключэньнем выпадкаў пазначаных *, даюцца паводле Юліянскага календару (старога стылю), які быў афіцыйным у Расейскай імпэрыі, а з прыходам да ўлады бальшавікоў быў заменены на Грыгарыянскі каляндар (на Беларусі Грыгарыянскі каляндар уведзены ў 1584 і скасаваны расейскай адміністрцыяй). У ХІХ ст. Юліянскі каляндар адставаў ад Грыгарыянскага на 12 дзён, у ХХ ст. – на 13.

Даты ў дужках пасьля даты нараджэньня пазначаюць дату хросту, пасьля даты сьмерці - дату пахаваньня. Атрошкавічы адносіліся да прыходу царквы ў Гарбацэвічах. Усе прадстаўнікі роду, якія жылі да 1918 у Лейчыцах, былі пахаваныя на мясцовых вясковх могілках.

I пакаленьне[]

Сямён Гацук (каля 1815-да 1905), 2-я (?) ж. – Хрысьціна (1845-7 (9) лістапада 1905)

IІ пакаленьне[]

Дзеці Сямёна Гацука

1. Параскевія (1842-?), м. - 7 кастрычніка 1862, Гарбацэвічы - Ігнат Якімавіч Палашавец (1840-) з Рагаляў

2. Іван (1847-9 (10) красавіка 1893), ж. - 4 студзеня 1865, Гарбацэвічы - Зяновія Якаўлеўна Галавач (1847-) з Пабокавічаў

3. Міна (1852-18 (19) сьнежня 1895), ж. – Юстынія Паўлаўна

4. Марыя (1857-19 (21) студзеня 1859). Памерла ад крупу.

ІIІ пакаленьне[]

Дзеці Івана й Зяновіі з Галавачоў Гацукоў

2.1. Аляксей (1865, Атрошкавічы-), ж. – 1) 2 лютага 1892, Гарбацэвічы - Палагея Пятроўна Ашурка (1871-10 (12) лістапада 1894) з Атрошкавічаў; 2) 9 ліпеня 1895, Паўлавічы – Макрына Данілаўна Пуцік (1871-) з Хімоў

2.2 Хведар (23 верасьня 1871, Атрошкавічы-)

2.3. Захар (25 сакавіка 1874, Атрошкавічы-), ж. – Марыя Сьцяпанаўна

2.4. Міхал (1877, Атрошкавічы-), ж. – 1) 31 студзеня 1899, Гарбацэвічы - Васа Парфёнаўна Лейка (1880/1882-6 (8) красавіка 1906) з Атрошкавічаў; 2) 24 траўня 1906, Гарбацэвічы - Еўфрасіньня Кліментаўна Луц (1880-) з Атрошкавічаў

2.5. Тацяна (1882, Атрошкавічаў-), м. – 29 чэрвеня 1903, Гарбацэвічы - Іван Іванавіч Азярэц (1883-) з Багушоўкі

2.6. Еўдакім (1885, Атрошкавічы – 28 (30) траўня 1886, Атрошкавічы)

2.7. Максім (1887, Атрошкавічы-14 (15) кастрычніка 1893, Атрошкавічы)


Дзеці Міны й Юстыніі Гацукоў

3.1. Аляксандра (2 (7) студзеня 1875-), м. – 19 траўня 1893, Гарбацэвічы - Піліп Пятровіч Бародзіч (1874-) з Мачулак

3.2. Антон (1876, Атрошкавічы-11 (13) сакавіка 1902, Атрошкавічы), ж. – Лізавета Іванаўна (Ігнатаўна; 1879-) (другі муж – 7 ліпеня 1902, Гарбацэвічы - Зьміцер Якаўлевіч Галоўка (1875-) з Атрошкавічаў)

3.3. Кацярына (1879, Атрошкавічы-), м. – 11 траўня 1897, Гарбацэвічы - Павал Сямёнавіч Дрозд (1878-) з хутару Пастаянка

3.4. Хадос, ж. – Ульляна (Устына) Пятроўна

3.5. Палагея (15 (19) красавіка 1883, Атрошкавічы-), м. – 14 траўня 1901, Гарбацэвічы - Якаў Ананевіч Гаўрылёнак (1880-) з Атрошкавічаў

3.6. Агаф’я (20 (27) лютага 1886, Атрошкавічы-), м. – 8 траўня 1905, Гарбацэвічы- удавец Андрэй Рыгоравіч Росьлік (1870-), старшэйшы унтэр-афіцэр

3.7. Андрэй (1888, Атрошкавічы – 19 (21) красавіка 1890, Атрошкавічы)

3.8. Гарасім (2 (7) сакавіка 1893, Атрошкавічы-), ж. – 22 студзеня 1912, Гарбацэвічы - Лізавета Міхалаўна Цьвірко (1890-) са Старцаў

• Гарпіна (22 (29) чэрвеня 1897, Атрошкавічы-)


IV пакаленьне[]

Дзеці Аляксея й Палагеі з Аушркаў Гацукоў

2.1.1. Мірон (11 (17) жніўня, Атрошкавічы – 13 (14) верасьня 1893, Атрошкавічы)


Дзеці Аляксея й Макрыны з Пуцікаў Гацукоў

2.1.2. Пятро (29 чэрвеня 1896, Атрошкавічы-)

2.1.3. Іван (1900, Атрошкавічы-зіма 1943, Круглоніва), ж. – Еўфрасіньня Ўльлянаўна

2.1.4. Вольга (3 (6) кастрычніка 1902, Атрошкавічы-)

2.1.5. Рыгор (1 (4) лютага 1906, Атрошкавічы-)

2.1.6. Палагея (7 (9) кастрычніка 1907, Атрошкавічы-)


Дзеці Захара й Марыі Гацукоў

2.3.1. Мікалай (3 (26) сакавіка 1912, Атрошкавічы-), у 1940-я партызан аддзелу імя Фурманава (Чапаева).


Дзеці Міхала й Васы зь Лейкаў Гацукоў

2.4.1. Ціт (19 (25) жніўня 1902, Атрошкавічы-)


Дзеці Міхала й Еўфрасіньні (Яўхім’і) з Луцаў Гацукоў

2.4.2. Алена (5 (10) чэрвеня 1907, Атрошкавічы-)

2.4.3. Ціхан (17 (23) чэрвеня 1909, Атрошкавічы-)

2.4.4. Алена (12 (13) лістапада 1910, Атрошкавічы-)

2.4.5. Аляксей (1922-11 сакавіка 1945, Малькаў, Нямеччына).


Дзеці Антона й Лізаветы Гацукоў

3.2.1. Хадора (12 (13) жніўня 1897, Атрошкавічы-)

3.2.2. Аляксандра (7 (17) траўня 1899, Атрошкавічы-)

3.2.3. Васіль (18 сакавіка (2 красавіка) 1901, Атрошкавічы-)


Дзеці Хадоса й Ульляны Гацукоў

3.4.1. Піліп (сьнежань 1900, Атрошкавічы-24 (25) лютага 1901, Атрошкавічы)

3.4.2. Платон (лістапад-7 (8) сьнежня 1901, Атрошкавічы)

3.4.3. Ганна (7 (15) сьнежня 1902, Атрошкавічы-)

3.4.4. Міхал (9 (11) лістапада 1906, Атрошкавічы-)

3.4.5. Лука (3 (7)-14 (15) студзеня 1909, Атрошкавічы)

3.4.6. Палагея (14 (20) лютага 1910, Атрошкавічы-)

3.4.7. Ціт (28 сакавіка (1 красавіка) 1912, Атрошкавічы), партызан (?) аддзелу імя Фурманава (Чапаева).


Дзеці Гарасіма й Лізаветы зь Цьвіркоў Гацукоў

3.8.1. Надзея (2 (10) лістапада 1912, Атрошкавічы-)

3.8.2. Мікалай (1916, Атрошкавічы-).

V пакаленьне[]

Дзеці Івана й Ефрасіньні

2.1.3.1. Валянціна

2.1.3.2. Мікалай, у 1940-я партызан у аддзеле імя Чапаева (Фурманава).

2.1.3.3. Рыгор, у 1942 па справе бацькі арыштоўваўся й дапытваўся гестапо, пасьля ў партызанскім аддзеле імя Чапаева (Фурманава).

2.1.3.4. Лідыя. 20 сакавіка 1944 узятая ў палон немцамі, утрымліваліся 10 дзён у вёсцы Ляскі, пасьля ў Бабруйскай фартэцыі. Вывезеныя на працу ў Дрэздэн, працавалі ў вёсцы Хемніц. Вызваленая ўвесну 1945. Пражывае ў сяле Раждзествена Самарскае вобласьці Расеі. М. - Елісееў

2.1.3.5. Ганна

Іншыя асобы[]

Гаўрыла Навумавіч (?, Зацішша, Слабодкаўскі сельсавет - 1941?), лейтэнант інжэнэрных войскаў. Зьнік бязь вестак.

Крыніцы[]

Advertisement