Line 43: | Line 43: | ||
Невядома, ці былі Гацукі (Гацакі) адгалінаваньнем казацкага-шляхецкага роду Гатцук (Гацук) гербу Пэлікан, прадстаўнікі якога пражывалі ў [[Чарнігаўская губэрня|Чарнігаўскай губэрні]] (цяпер [[Украіна]]) ды былі зацьверджаныя ў шляхецтве ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. У любым выпадку на дадзены момант вядомыя два абшары, у якіх ў 19 ст. пражывала шмат Гацукоў. Першы зь іх – паўднёвая частка Гарадзенскае губэрні (цяпер [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейская]], [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенская вобласьці]] Беларусі й [[Жытомірская вобласьць]] Украіны), другі – Чарнігаўская губэрня (цяпер [[Чарнігаўская вобласьць|Чарнігаўская]] й [[Сумская вобласьць|Сумская вобласьці]] Ўкраіны ды [[Бранская вобласьць]] Расеі). Адлегласьць паміж гэтымі рэгіёнамі й Бабруйшчынай прыкладна аднолькавая. |
Невядома, ці былі Гацукі (Гацакі) адгалінаваньнем казацкага-шляхецкага роду Гатцук (Гацук) гербу Пэлікан, прадстаўнікі якога пражывалі ў [[Чарнігаўская губэрня|Чарнігаўскай губэрні]] (цяпер [[Украіна]]) ды былі зацьверджаныя ў шляхецтве ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. У любым выпадку на дадзены момант вядомыя два абшары, у якіх ў 19 ст. пражывала шмат Гацукоў. Першы зь іх – паўднёвая частка Гарадзенскае губэрні (цяпер [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейская]], [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенская вобласьці]] Беларусі й [[Жытомірская вобласьць]] Украіны), другі – Чарнігаўская губэрня (цяпер [[Чарнігаўская вобласьць|Чарнігаўская]] й [[Сумская вобласьць|Сумская вобласьці]] Ўкраіны ды [[Бранская вобласьць]] Расеі). Адлегласьць паміж гэтымі рэгіёнамі й Бабруйшчынай прыкладна аднолькавая. |
||
− | Васіль і яго нашчадкі былі сялянамі, займаліся сельскай гаспадаркай садоўнітцвам. Прынамсі |
+ | Васіль і яго нашчадкі былі сялянамі, займаліся сельскай гаспадаркай садоўнітцвам. Прынамсі трое Гацакоў загінулі падчас Вялікае Айчыннае вайны – лейтэнант Гаўрыла Навумавіч Гацук (зьнік бязь вестак), партызан [[Іван Алексяёнак Гацук]] (у лютым [[1943]]) і [[Аляксей Міхалёнак Гацук]] ([[11 сакавіка]] [[1945]]). |
У рэлігійным пляне усе вядомыя прадстаўнікі роду ў ХІХ-ХХ стст. вызнавалі праваслаўе. |
У рэлігійным пляне усе вядомыя прадстаўнікі роду ў ХІХ-ХХ стст. вызнавалі праваслаўе. |
Revision as of 01:18, 27 January 2011
Hacuki, Hatcuki, Hacuki-Łaŭrynionki, Łaŭrynionki | |
Краіна паходжаньня | Беларусь |
Краіна пражыцьця | Беларусь |
Статус да 1917 году | сяляне |
Веравызнаньне | праваслаўе |
Першы з роду | Сымон Гацук (1820-1870) |
Адгалінаваньне ад роду | Гацукі |
Параднёныя роды | Азярцы, Ашуркі, Бародзічы,
Галавачы, Гаўрылёнкі, Дразды, Елісеевы, Лейкі, Луцы, Палашаўцы, Пуцікі, Росьлікі, Цьвірко |
Гацукі (таксама вядомыя як Гатцукі, Гацукі-Лаўрынёнкі, Лаўрынёнкі - Hacuki, Hatcuki, Hacuki-Łaŭrynionki, Łaŭrynionki) - беларускі сялянскі род, прадстаўнікі якого ад 1830-х гадоў пражывалі ў вёсцы Атрошкавічы Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету Менскае губэрні Расейскае імпэрыі (цяпер - Гарбацэвіцкі сельсавет Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці Рэспублікі Беларусь).
Варыянты напісаньня
Па-расейску – Гацук, Гацук-Лавриненок, Лавриненок-Гацук, Лавриненок.
Варыянты прозьвішча ў мэтрыцы - Гацукъ, Гацукъ-Лавриненокъ, Лавриненокъ-Гацукъ, Гатцукъ, Лавриненокъ.
Гісторыя роду
Этымалёгія прозьвішча Гацук зьмешчаная ў адпаведным разьдзеле. Першы вядомы прадстаўнік – Сымон Гацук (каля 1820-паміж 1859 і 1905). Месца нараджэньня і прычыны яго зьяўленьня на Бабруйшчыне пакуль невядомыя. Пэўны час у другой палове ХІХ ст. прадстаўнікі роды карысталіся падвоенным прозьвішчам - Гацук-Лаўрынёнак ці проста Лаўрынёнак, што можа быць сьведчаньнем таго, што жонкай Сымона Гацука была прадстаўніца роду Лаўрынёнкаў з суседняе вёскі Старцы.
Цалкам, верагодна, што сваяком Сымона быў Захар Гацук (нарадзіўся каля 1780), які жыў у вёсцы Лейчыцы Бортніцкае воласьці Бабруйскага павету (цяпер Бортніцкі сельсавет Бабруйскага раёну). Прынамсі, атрошкавіцкія Гацукі-Лаўрынёнкі былі знаёмыя зь лейчыцкімі Гацукамі-Гацакамі. Доказам гэтага ёсьць факт шлюбу ў 1895 Аляксея Іванёнка Гацука (унука Сымона Гацука) з Макрынай Данілаўнай Пуцік з Хімоў, бацька якой – Даніла Раманёнак Пуцік за некалькі гадоў да таго ажаніўся другім шлюбам з роднай сястрой жонкі Ульляна Мікалаёнка Гацука зь Лейчыцаў (праўнука Захара Гацука). Магчыма, што Аляксей і Ульлян падтрымлівалі шчыльныя кантакты між сабой, інакш цяжка патлумачыць прычыну пошуку жонкі Аляксеем за 30 кілямэтраў ад дому. Адлегласьць жа паміж Хімамі і Лейчыцамі складае ўсяго каля 6 кілямэтраў. Да таго ж прадстаўнікі абедзьвюх галінаў - Ульлян Мікалёнак Гацук/Гацак з братам Міхалам, і сын Аляксея Іван актыўна займаліся садоўніцтвам.
Невядома, ці былі Гацукі (Гацакі) адгалінаваньнем казацкага-шляхецкага роду Гатцук (Гацук) гербу Пэлікан, прадстаўнікі якога пражывалі ў Чарнігаўскай губэрні (цяпер Украіна) ды былі зацьверджаныя ў шляхецтве ў Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі. У любым выпадку на дадзены момант вядомыя два абшары, у якіх ў 19 ст. пражывала шмат Гацукоў. Першы зь іх – паўднёвая частка Гарадзенскае губэрні (цяпер Берасьцейская, Гарадзенская вобласьці Беларусі й Жытомірская вобласьць Украіны), другі – Чарнігаўская губэрня (цяпер Чарнігаўская й Сумская вобласьці Ўкраіны ды Бранская вобласьць Расеі). Адлегласьць паміж гэтымі рэгіёнамі й Бабруйшчынай прыкладна аднолькавая.
Васіль і яго нашчадкі былі сялянамі, займаліся сельскай гаспадаркай садоўнітцвам. Прынамсі трое Гацакоў загінулі падчас Вялікае Айчыннае вайны – лейтэнант Гаўрыла Навумавіч Гацук (зьнік бязь вестак), партызан Іван Алексяёнак Гацук (у лютым 1943) і Аляксей Міхалёнак Гацук (11 сакавіка 1945).
У рэлігійным пляне усе вядомыя прадстаўнікі роду ў ХІХ-ХХ стст. вызнавалі праваслаўе.
Цікавыя факты
У Слуцкім раёне Менскае вобласьці знаходзіцца вёска Гацук, аднак яе сувязь з прадстаўнікамі роду не пацьверджаная.
Радавод
Даты нараджэньня да 1918, за выключэньнем выпадкаў пазначаных *, даюцца паводле Юліянскага календару (старога стылю), які быў афіцыйным у Расейскай імпэрыі, а з прыходам да ўлады бальшавікоў быў заменены на Грыгарыянскі каляндар (на Беларусі Грыгарыянскі каляндар уведзены ў 1584 і скасаваны расейскай адміністрцыяй). У ХІХ ст. Юліянскі каляндар адставаў ад Грыгарыянскага на 12 дзён, у ХХ ст. – на 13.
Даты ў дужках пасьля даты нараджэньня пазначаюць дату хросту, пасьля даты сьмерці - дату пахаваньня. Атрошкавічы адносіліся да прыходу царквы ў Гарбацэвічах. Усе прадстаўнікі роду, якія жылі да 1918 у Лейчыцах, былі пахаваныя на мясцовых вясковх могілках.
I пакаленьне
Сямён Гацук (каля 1815-да 1905), 2-я (?) ж. – Хрысьціна (1845-7 (9) лістапада 1905)
IІ пакаленьне
Дзеці Сямёна Гацука
1. Параскевія (1842-?), м. - 7 кастрычніка 1862, Гарбацэвічы - Ігнат Якімавіч Палашавец (1840-) з Рагаляў
2. Іван (1847-9 (10) красавіка 1893), ж. - 4 студзеня 1865, Гарбацэвічы - Зяновія Якаўлеўна Галавач (1847-) з Пабокавічаў
3. Міна (1852-18 (19) сьнежня 1895), ж. – Юстынія Паўлаўна
4. Марыя (1857-19 (21) студзеня 1859). Памерла ад крупу.
ІIІ пакаленьне
Дзеці Івана й Зяновіі з Галавачоў Гацукоў
2.1. Аляксей (1865, Атрошкавічы-), ж. – 1) 2 лютага 1892, Гарбацэвічы - Палагея Пятроўна Ашурка (1871-10 (12) лістапада 1894) з Атрошкавічаў; 2) 9 ліпеня 1895, Паўлавічы – Макрына Данілаўна Пуцік (1871-) з Хімоў
2.2 Хведар (23 верасьня 1871, Атрошкавічы-)
2.3. Захар (25 сакавіка 1874, Атрошкавічы-), ж. – Марыя Сьцяпанаўна
2.4. Міхал (1877, Атрошкавічы-), ж. – 1) 31 студзеня 1899, Гарбацэвічы - Васа Парфёнаўна Лейка (1880/1882-6 (8) красавіка 1906) з Атрошкавічаў; 2) 24 траўня 1906, Гарбацэвічы - Еўфрасіньня Кліментаўна Луц (1880-) з Атрошкавічаў
2.5. Тацяна (1882, Атрошкавічаў-), м. – 29 чэрвеня 1903, Гарбацэвічы - Іван Іванавіч Азярэц (1883-) з Багушоўкі
2.6. Еўдакім (1885, Атрошкавічы – 28 (30) траўня 1886, Атрошкавічы)
2.7. Максім (1887, Атрошкавічы-14 (15) кастрычніка 1893, Атрошкавічы)
Дзеці Міны й Юстыніі Гацукоў
3.1. Аляксандра (2 (7) студзеня 1875-), м. – 19 траўня 1893, Гарбацэвічы - Піліп Пятровіч Бародзіч (1874-) з Мачулак
3.2. Антон (1876, Атрошкавічы-11 (13) сакавіка 1902, Атрошкавічы), ж. – Лізавета Іванаўна (Ігнатаўна; 1879-) (другі муж – 7 ліпеня 1902, Гарбацэвічы - Зьміцер Якаўлевіч Галоўка (1875-) з Атрошкавічаў)
3.3. Кацярына (1879, Атрошкавічы-), м. – 11 траўня 1897, Гарбацэвічы - Павал Сямёнавіч Дрозд (1878-) з хутару Пастаянка
3.4. Хадос, ж. – Ульляна (Устына) Пятроўна
3.5. Палагея (15 (19) красавіка 1883, Атрошкавічы-), м. – 14 траўня 1901, Гарбацэвічы - Якаў Ананевіч Гаўрылёнак (1880-) з Атрошкавічаў
3.6. Агаф’я (20 (27) лютага 1886, Атрошкавічы-), м. – 8 траўня 1905, Гарбацэвічы- удавец Андрэй Рыгоравіч Росьлік (1870-), старшэйшы унтэр-афіцэр
3.7. Андрэй (1888, Атрошкавічы – 19 (21) красавіка 1890, Атрошкавічы)
3.8. Гарасім (2 (7) сакавіка 1893, Атрошкавічы-), ж. – 22 студзеня 1912, Гарбацэвічы - Лізавета Міхалаўна Цьвірко (1890-) са Старцаў
• Гарпіна (22 (29) чэрвеня 1897, Атрошкавічы-)
IV пакаленьне
Дзеці Аляксея й Палагеі з Аушркаў Гацукоў
2.1.1. Мірон (11 (17) жніўня, Атрошкавічы – 13 (14) верасьня 1893, Атрошкавічы)
Дзеці Аляксея й Макрыны з Пуцікаў Гацукоў
2.1.2. Пятро (29 чэрвеня 1896, Атрошкавічы-)
2.1.3. Іван (1900, Атрошкавічы-зіма 1943, Круглоніва), ж. – Еўфрасіньня Ўльлянаўна
2.1.4. Вольга (3 (6) кастрычніка 1902, Атрошкавічы-)
2.1.5. Рыгор (1 (4) лютага 1906, Атрошкавічы-)
2.1.6. Палагея (7 (9) кастрычніка 1907, Атрошкавічы-)
Дзеці Захара й Марыі Гацукоў
2.3.1. Мікалай (3 (26) сакавіка 1912, Атрошкавічы-), у 1940-я партызан аддзелу імя Фурманава (Чапаева).
Дзеці Міхала й Васы зь Лейкаў Гацукоў
2.4.1. Ціт (19 (25) жніўня 1902, Атрошкавічы-)
Дзеці Міхала й Еўфрасіньні (Яўхім’і) з Луцаў Гацукоў
2.4.2. Алена (5 (10) чэрвеня 1907, Атрошкавічы-)
2.4.3. Ціхан (17 (23) чэрвеня 1909, Атрошкавічы-)
2.4.4. Алена (12 (13) лістапада 1910, Атрошкавічы-)
2.4.5. Аляксей (1922-11 сакавіка 1945, Малькаў, Нямеччына).
Дзеці Антона й Лізаветы Гацукоў
3.2.1. Хадора (12 (13) жніўня 1897, Атрошкавічы-)
3.2.2. Аляксандра (7 (17) траўня 1899, Атрошкавічы-)
3.2.3. Васіль (18 сакавіка (2 красавіка) 1901, Атрошкавічы-)
Дзеці Хадоса й Ульляны Гацукоў
3.4.1. Піліп (сьнежань 1900, Атрошкавічы-24 (25) лютага 1901, Атрошкавічы)
3.4.2. Платон (лістапад-7 (8) сьнежня 1901, Атрошкавічы)
3.4.3. Ганна (7 (15) сьнежня 1902, Атрошкавічы-)
3.4.4. Міхал (9 (11) лістапада 1906, Атрошкавічы-)
3.4.5. Лука (3 (7)-14 (15) студзеня 1909, Атрошкавічы)
3.4.6. Палагея (14 (20) лютага 1910, Атрошкавічы-)
3.4.7. Ціт (28 сакавіка (1 красавіка) 1912, Атрошкавічы), партызан (?) аддзелу імя Фурманава (Чапаева).
Дзеці Гарасіма й Лізаветы зь Цьвіркоў Гацукоў
3.8.1. Надзея (2 (10) лістапада 1912, Атрошкавічы-)
3.8.2. Мікалай (1916, Атрошкавічы-).
V пакаленьне
Дзеці Івана й Ефрасіньні
2.1.3.1. Валянціна
2.1.3.2. Мікалай, у 1940-я партызан у аддзеле імя Чапаева (Фурманава).
2.1.3.3. Рыгор, у 1942 па справе бацькі арыштоўваўся й дапытваўся гестапо, пасьля ў партызанскім аддзеле імя Чапаева (Фурманава).
2.1.3.4. Лідыя. 20 сакавіка 1944 узятая ў палон немцамі, утрымліваліся 10 дзён у вёсцы Ляскі, пасьля ў Бабруйскай фартэцыі. Вывезеныя на працу ў Дрэздэн, працавалі ў вёсцы Хемніц. Вызваленая ўвесну 1945. Пражывае ў сяле Раждзествена Самарскае вобласьці Расеі. М. - Елісееў
2.1.3.5. Ганна
Іншыя асобы
Гаўрыла Навумавіч (?, Зацішша, Слабодкаўскі сельсавет - 1941?), лейтэнант інжэнэрных войскаў. Зьнік бязь вестак.
Крыніцы
- Александр Казак. Последние выстрелы отца // Бабруйскае жыццё, № 17180 - 21 красавіка 2010
- Максім Гацак. Партызанскі радавод // Бабруйскае жыццё, № 17207 - 23 ліпеня 2010
- Банк дадзеных "Мемориал";
- Банк дадзеных "Подвиг Народа";
- Мэтрычныя кнігі Габацэвіцкае праваслаўнае царквы // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: фонд 136;