Radavod Wiki
Advertisement
Lucjan Karwacki, s. Edwarda
Дата нараджэньня 26 лістапада 1893
Месца нараджэньня Flag of Krolewstwo Kongresowe Брудзэў, Кольскі павет,

Каліская губэрня, Царства Польскае,

Расейская імпэрыя

Дата сьмерці 4 кастрычніка 1965
Месца сьмерці Sciah BSSR 1951 Менск, БССР
Нацыянальнасьць Sciah Polscy Паляк
Веравызнаньне рыма-каталіцтва, атэізм
Партыя РСДРП(б) (1917-1922), СДКПіЛ (1917-1919)
Род Карвацкія
Бацька Эдвард, сын Юзафа Карвацкі
Дата шлюбу 19 верасьня 1919
Месца шлюбу 30px Менск, РСФСР
Жонка Стафанія Васілеўна Супрыновіч

(1899-1984)

Дзеці Яніна Люцыянаўна Карвацкая (1920-1989)

Генрык Люцыянавіч Карвацкі (1923-1985)

Люцыян Карвацкі, сын Эдварда (па-польску - Lucjan Karwacki, s. Edwarda; 26 лістапада 1893, в.Брудзэў, Кольскі павет, Каліская губэрня, Царства Польскае, Расейская імпэрыя4 кастрычніка 1965, Менск, БССР)

Сям'я[]

Бацька - Эдвард Карвацкі, сын Юзафа (1855-1931).

Ад 19 верасьня 1919 жанаты із Стафаніяй Васілеўнай Супрыновічаўнай, зь якой меў дзяцей Яніну (у шлюбе Стральцова; 1920-1989) і Генрыка (1923-1985).

Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску.

Адукацыя й праца[]

Скончыў рамесьніцкую школу ў Калішы, працаваў краўцом.

У 1922-24 чэрвеня 1941 працаваў на Менскай швейнай фабрыцы “Кастрычнік” у якасьці кантралёра закройнага цэху.

Пасьля вайны выкладаў у швейнай вучэльні.

Дзейнасьць[]

У 1915-1917 служыў у расейскай імпэратарскай арміі, удзельнік Першае сусьветнае вайны.

Пасьля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. апынуўся ў Курску.

Ад жніўня 1917 сябар РСДРП(б), курскае групы СДКПіЛ у жніўні 1917-1919.

у сакавіку-траўні 1918 у баявой дружыне пры курскай Радзе рабочых і жаўнерскіх дэпутатаў, пазьней да сакавіка 1919 павятовы інспэктар курскае ЧК, служыў у яе вайсковых аддзелах.

У сакавіку-красавіку 1919 функцыянэр ЧК у Вільні (тады сталіца ЛітБелССР). З наступам польскіх войскаў і захопам імі 22 красавіка 1919 Вільні мусіў пакінуць горад. Верагодна, служыў у Смаленску.

У ліпені 1919 зноў скіраваны на Заходні фронт, у лістападзе 1919 быў функцыянэрам ЧК у Менску.

У 1922 у сувязі з палітыкай НЭПу і адмовай ад рэквізыцяў у багатых на карысьць бедных выйшаў з партыі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны застаўся ў акупаваным Менску. Паводле ўспамінаў унука Віктара Стральцова, у яго ў доме зьбіраліся пальскамоўныя асобы, магчыма, зьвязаныя з Арміяй Краёвай.

Пасьля вайны прытрымліваўся антыкамуністычных і польскіх нацыяналістычных поглядаў.

Крыніцы[]

  1. Księga Polaków uczestników Rewolucji Październikowej 1917-1920; biografie. (Oprac. Lidia Kalestyńska, Aleksander Kochański, Wiesława Toporowicz, pod red. Aleksandra Kochańskiego) – Warszawa, 1967.
  2. Асабістыя дакумэнты, успаміны.

Катэгорыя:Асобы па альфабэце Катэгорыя:Нарадзіліся 26 лістапада Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1893 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брудзэве Катэгорыя:Карвацкія Катэгорыя:Памерлі 4 кастрычніка Катэгорыя:Памерлі ў 1965 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Менску Катэгорыя:Удзельнікі Першае ўсясьветнае вайны 1914-1918 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскае вайны ў Расеі 1917-1922 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі Савецка-польскае вайны 1919-1921 гадоў

Advertisement