Lucjan Karwacki, s. Edwarda | |
Дата нараджэньня | 26 лістапада 1893 |
Месца нараджэньня | Брудзэў, Кольскі павет,
Каліская губэрня, Царства Польскае, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 4 кастрычніка 1965 |
Месца сьмерці | Менск, БССР |
Нацыянальнасьць | Паляк |
Веравызнаньне | рыма-каталіцтва, атэізм |
Партыя | РСДРП(б) (1917-1922), СДКПіЛ (1917-1919) |
Род | Карвацкія |
Бацька | Эдвард, сын Юзафа Карвацкі |
Дата шлюбу | 19 верасьня 1919 |
Месца шлюбу | 30px Менск, РСФСР |
Жонка | Стафанія Васілеўна Супрыновіч
(1899-1984) |
Дзеці | Яніна Люцыянаўна Карвацкая (1920-1989)
Генрык Люцыянавіч Карвацкі (1923-1985) |
Люцыян Карвацкі, сын Эдварда (па-польску - Lucjan Karwacki, s. Edwarda; 26 лістапада 1893, в.Брудзэў, Кольскі павет, Каліская губэрня, Царства Польскае, Расейская імпэрыя – 4 кастрычніка 1965, Менск, БССР)
Сям'я[]
Бацька - Эдвард Карвацкі, сын Юзафа (1855-1931).
Ад 19 верасьня 1919 жанаты із Стафаніяй Васілеўнай Супрыновічаўнай, зь якой меў дзяцей Яніну (у шлюбе Стральцова; 1920-1989) і Генрыка (1923-1985).
Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску.
Адукацыя й праца[]
Скончыў рамесьніцкую школу ў Калішы, працаваў краўцом.
У 1922-24 чэрвеня 1941 працаваў на Менскай швейнай фабрыцы “Кастрычнік” у якасьці кантралёра закройнага цэху.
Пасьля вайны выкладаў у швейнай вучэльні.
Дзейнасьць[]
У 1915-1917 служыў у расейскай імпэратарскай арміі, удзельнік Першае сусьветнае вайны.
Пасьля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. апынуўся ў Курску.
Ад жніўня 1917 сябар РСДРП(б), курскае групы СДКПіЛ у жніўні 1917-1919.
у сакавіку-траўні 1918 у баявой дружыне пры курскай Радзе рабочых і жаўнерскіх дэпутатаў, пазьней да сакавіка 1919 павятовы інспэктар курскае ЧК, служыў у яе вайсковых аддзелах.
У сакавіку-красавіку 1919 функцыянэр ЧК у Вільні (тады сталіца ЛітБелССР). З наступам польскіх войскаў і захопам імі 22 красавіка 1919 Вільні мусіў пакінуць горад. Верагодна, служыў у Смаленску.
У ліпені 1919 зноў скіраваны на Заходні фронт, у лістападзе 1919 быў функцыянэрам ЧК у Менску.
У 1922 у сувязі з палітыкай НЭПу і адмовай ад рэквізыцяў у багатых на карысьць бедных выйшаў з партыі.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны застаўся ў акупаваным Менску. Паводле ўспамінаў унука Віктара Стральцова, у яго ў доме зьбіраліся пальскамоўныя асобы, магчыма, зьвязаныя з Арміяй Краёвай.
Пасьля вайны прытрымліваўся антыкамуністычных і польскіх нацыяналістычных поглядаў.
Крыніцы[]
- Księga Polaków uczestników Rewolucji Październikowej 1917-1920; biografie. (Oprac. Lidia Kalestyńska, Aleksander Kochański, Wiesława Toporowicz, pod red. Aleksandra Kochańskiego) – Warszawa, 1967.
- Асабістыя дакумэнты, успаміны.
Катэгорыя:Асобы па альфабэце Катэгорыя:Нарадзіліся 26 лістапада Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1893 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брудзэве Катэгорыя:Карвацкія Катэгорыя:Памерлі 4 кастрычніка Катэгорыя:Памерлі ў 1965 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Менску Катэгорыя:Удзельнікі Першае ўсясьветнае вайны 1914-1918 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскае вайны ў Расеі 1917-1922 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі Савецка-польскае вайны 1919-1921 гадоў