Radavod Wiki
Advertisement
Miacielskija
Краіна паходжаньня Sciah Bielarusi Беларусь
Статус да 1917 году сяляне
Веравызнаньне праваслаўе
Першы з роду Іван Мяцельскі (1771-1861)
Параднёныя роды Зубовічы, Каты, Курмазы (?),

Мігуцкія, Мінчукі, Сідаровічы,

Супроны, Чысловы

Мяцельскія (Miacielskija) - беларускі сялянскі род, прадстаўнікі якого ад 1820-х гадоў пражывалі ў вёсках Ціўнавічы, Красная (цяпер Краснае), Каты (ад 1967 Сасновая) Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету Менскае губэрні Расейскае імпэрыі (цяпер - Сычкаўскі сельсавет Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці Рэспублікі Беларусь)

Варыянты напісаньня[]

Па-расейску – Метельский.

Варыянты прозьвішча ў мэтрыцы – Метельскій, Мятельскій.

Гісторыя роду[]

Прозьвішча Мяцельскі ўзьнікла ад назвы населенага пункту з асновай “мяцель” пры дапамозе суфіксу -ск-. Магчымымі “прэтэндэнтамі” на званьне родавага гнязда Мяцельскіх зьяўляюцца вёскі Металь (Польшча), Мяцелі (Летува) ды іншыя.

Першы вядомы прадстаўнік – Іван Мяцельскі (каля 1771-1861), які пасьля службы ў расейскай арміі, імаверна, вырашыў застацца на Бабруйшчыне, ажаніўшыся тут каля 1820 з Ульлянай Міхалаўнай (1796-1866). Іван і Ульляна жылі ў вёсцы Ціўнавічы, адкуль іхны сын Савасьцян, пэўна, у выніку шлюбу перасяліўся ў вёску Красная. Сын жа Савасьцяна Адам перасяліўся ў вёску Каты, дзе некаторыя ягоныя нашчадкі жывуць да сёньняшняга дню.

Застаецца нявысьветленай роднасьць Бабруйскае галіны роду зь іншымі носьбітамі прозьвішча Мяцельскі, у тым ліку прадстаўнікамі шляхецкага роду Мяцельскія гербу Астоя, што былі зацьверджаныя ў шляхецтве ў Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі. Адам і яго нашчадкі былі сялянамі, займаліся сельскай гаспадаркай. У рэлігійным пляне усе вядомыя прадстаўнікі роду ў другой палове ХІХ-ХХ стст. вызнавалі праваслаўе.

Радавод[]

Даты нараджэньня да 1918, за выключэньнем выпадкаў пазначаных *, даюцца паводле Юліянскага календару (старога стылю), які быў афіцыйным у Расейскай імпэрыі, а з прыходам да ўлады бальшавікоў быў заменены на Грыгарыянскі каляндар (на Беларусі Грыгарыянскі каляндар уведзены ў 1584 і скасаваны расейскай адміністрцыяй). У ХІХ ст. Юліянскі каляндар адставаў ад Грыгарыянскага на 12 дзён, у ХХ ст. – на 13.

І пакаленьне[]

Іван Мяцельскі (каля 1771-25 (28) сьнежня 1861, Ціўнавічы), ж. – Ульляна Міхалаўна (каля 1796-25 (27) ліпеня 1866, Панюшкавічы (Красная?))

ІІ пакаленьне[]

Дзеці Івана й Ульляны Мяцельскіх

1. Савасьцян Мяцельскі (каля 1816-паміж 1850 і 1867), ж. – 22 кастрычніка 1839 Марыя Захараўна Мінчук (каля 1822-26 (28) сьнежня 1867, Красная)

ІІІ пакаленьне[]

Дзеці Савасьцяна й Марыі Мяцельскіх

1.1. Адам Мяцельскі (1847, Красная-?), шлюбы: 1) 30 студзеня 1866, Панюшкавічы, ж. – Настасься Гаўрылаўна Кот (1849, Панюшкавічы (Красная?)-22 (31) кастрычніка 1881, Красная); 2) 1 лістапада 1881, Панюшкавічы, ж. - Настасься Кузьмаўна Мігуцкая (1861, урочышча Новікі -?)

1.2. Рыгор Мяцельскі (1850, Красная-?), шлюб: 20 студзеня 1874, Панюшкавічы, ж. – Лукер’я Філімонаўна Супрон (1851, Шчаткава-?)

IV пакаленьне[]

Дзеці Адама й Настасьсі зь Мігуцкіх Мяцельскіх

1.1.1. Марыя Мяцельская (28 чэрвеня (2 ліпеня) 1883, Красная-?), шлюб: 27 кастрычніка 1902, Панюшкавічы, м. – Анупрэй Ігнацёнак Зубовіч (1877, Сычкава-?).

1.1.2. Надзея Мяцельская (1886, Каты-16 (18) сьнежня 1894, Каты)

1.1.3. Сьцяпан Мяцельскі (2 (6) жніўня 1890, Каты-1 чэрвеня 1969, Каты), ж. – Параскевія Адамаўна Курмаз (?).

1.1.4. Аляксандра Мяцельская (28 красавіка (7 траўня) 1893, Каты – 24 (26) сьнежня 1895, Каты)

1.1.5. Іван Мяцельскі (25 (30) сакавіка 1899, Каты-20 ліпеня 1958), пэўна, для хутчэйшага выхаду на пэнсію “састарыў” сябе на 11 гадоў, што адлюстравана на ягонай магіле ў вёсцы Міраціна. Ж. – Алена Агееўна (1 студзеня 1893-22 красавіка 1966)*.

V пакаленьне[]

Дзеці Сьцяпана й Параскевіі з Курмазаў (?) Мяцельскіх

1.1.3.1. Рыгор Мяцельскі (14 (16) лістапада 1908, Каты-?)

1.1.3.2. Надзея Мяцельская (29 (31) ліпеня 1910, Каты-?)

1.1.3.3. Ніна Мяцельская (10 лістапада 1912, Каты-26 сьнежня 1998, Ганчароўка, Хімоўскі сельсавет, Бабруйскі раён)*, м. – 30 чэрвеня 1935, Сычкава, Павал Платанёнак Сідаровіч (17 студзеня 1909, Каты-7 лістапада 1941, Бабруйск)

1.1.3.4. Марыя Мяцельская (6 (10) траўня 1915, Каты-1990-я, Ганчароўка), м. – Павал Чыслоў.

1.1.3.5. Міхал Мяцельскі

1.1.3.6. Мікалай Мяцельскі (18 верасьня 1924-2 студзеня 1994). Пахаваны на могілках вёскі Міраціна.

1.1.3.7. Ільля Мяцельскі (1918, Каты-ліпень 1941), жонка - Тэкля Сьцяпанаўна (?, Казулічы-?)


Дзеці Івана й Алены Мяцельскіх

1.1.5.1. Павал Мяцельскі (1926, Каты-да 8 жніўня 1944)

VІ пакаленьне[]

Дзеці Міхала Мяцельскага

1.1.3.5.1. Натальля Мяцельская

1.1.3.5.2. Міхал Мяцельскі

1.1.3.5.3. Сяргей Мяцельскі

1.1.3.5.4. Галіна Мяцельская

1.1.3.5.5. Аўгіньня Мяцельская


Дзеці Мікалая Мяцельскага

1.1.3.6.1. Уладзімер Мяцельскі (24 лютага 1951-15 сакавіка 2004). Пахаваны на могілках вёскі Міраціна.

Крыніцы[]

1. Асабістыя дакумэнты

2. Могілкі ў вёсцы Міраціна

3. Мэтрычныя кнігі Панюшкавіцкае праваслаўнае царквы // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: фонд 136, вопіс 14, 15, 16, 18, 19, 20, 31, 52, справы №…

4. Успаміны Катэгорыя:Мяцельскія

Advertisement