Radavod Wiki
Advertisement
Michał Mikalonak Hacak
Дата нараджэньня 1921
Месца нараджэньня Sciah SSRB 1919-1937.png Рыньня, Бортніцкая воласьць,

Бабруйскі павет, Менская губэрня, ССРБ

Дата сьмерці 30 красавіка 1945
Месца сьмерці Flag of Nazi Germany (1933-1945).png Бэрлін, Трэці Райх
Нацыянальнасьць Sciah Bielarusi.png Беларус
Веравызнаньне праваслаўе
Род Гацакі
Бацька Мікалай Міхалёнак Гацак

Міхал Мікалёнак Гацак (1921, Рыньня, Бортніцкая воласьць, Бабруйскі павет, Менская губэрня, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь-30 красавіка 1945, Бэрлін, Нямеччына)

Сям'я[]

Бацька - Мікалай Міхалёнак Гацак (1893-пасьля 1945)

У 1930-я пражываў у калгасе імя А.Б.Красіна (цэнтар - вёска Барак, Міхалёўскі сельсавет, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР).

Бяграфія[]

У верасьні 1940 мабілізаваны ў РСЧА, удзельнік Вялікае Айчыннае вайны ад самага яе пачатку.

У 1942 старшы сяржант, мэханік-кіроўца танку Т-60 301 танкавага батальёну 104 танкавае брыгады 41-арміі Калінінскага фронту.

У 1942-1943 41-я армія ўдзельнічала ў Другой Ржэўска-Сычоўскай і Ржэўска-Вяземскай апэрацыях.

28 жніўня 1942 паранены.

“Тав. Гацак у баёх супраць нямецкіх акупантаў выявіў узоры трываласьці, мужнасьці ды адвагі. Ідучы наперадзе пяхоты першым уварваўся ў васноўны пункт супраціву пр-ка Дуброўка, падавіў тры кулямётныя кропкі пр-ка, разагнаў два разьлікі 150 мм гармат, чым забясьпечыў вызваленьне вёскі ад захопнікаў. 26 лістапада 1942 г. двойчы хадзіў у ватаку на Пшанічына, дзе зьнішчыў больш за 30 немцаў. Удзельнічаючы ў блякаваньні ДЗОТу зь пяхотай – выгнаў дымавай гранатай фашыстаў з бліндажу, разстраляў зь іх 10 жаўнераў і афіцэраў, пры тым захапіў 2-х палонных. Машыну заўсёды ўтрымлівае на баявым пагатове”.

28 лістапада 1942 ганараваны Ордэнам “За Адвагу”.

У 1945 стралок 362-й асобнай Армейскай штрафной роты, старшына.

30 красавіка 1945 забіты на паўднёвай ускраіне Бэрліна.

Крыніцы[]

  1. Гоцак Михаил Николаевич // podvig-naroda.ru
  2. Гацак Михаил Николаевич // obd-memorial.ru ЦАМО, ф. 2285, вопіс 90025, № 16, Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава 362-й отдельной Армейской штрафной роты. За период с 20.4. по 30.04.1945 г.
  3. Гацак Михаил Николаевич // obd-memorial.ru ЦАМО, ф. 58, вопіс 18003, № 764, Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава 362-й отдельной Армейской штрафной роты. За период с 20.4. по 30.04.1945 г.

Катэгорыя:Асобы па альфабэце Катэгорыя:Гацакі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бортніцкім сельсавеце Катэгорыя:Памерлі 30 красавіка Катэгорыя:Памерлі ў 1945 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Бэрліне Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў

Advertisement