Radavod Wiki
Register
Advertisement
Strielcovy, Stralcovy
Краіна паходжаньня 30px Расея
Краіна пражыцьця 30px Беларусь

30px Расея

Статус да 1917 году сяляне
Веравызнаньне праваслаўе, рыма-каталіцтва
Першы з роду Міхаіл Стральцоў (каля 1850-?)
Параднёныя роды Броўтманы, Гацакі, Закрэўскія,

Захаравы, Карвацкія,

Князевы, Федзяракіны

Стральцовы (Strielcovy, Stralcovy) - расейскі сялянскі род, прадстаўнікі якого пражывалі ў вёсках Шышкава і, магчыма, Калістава Валакаламскага павету Маскоўскае губэрні Расейскае імпэрыі.

Варыянты напісаньня[]

Па-расейску – Стрельцов.

Варыянты прозьвішча ў мэтрыцы – Стрѣльцовъ.

Гісторыя роду[]

Прозьвішча Стральцоў узьнікла, верагодна, ад роду войскаў маскоўскага войска ў 16-18 стст. - стральцоў, часта якіх пасьля разфармаваньня пасялілася ў тым ліку ў сёньняшнім Валакаламскім раёне Маскоўскае вобласьці Расеі.

З прычыны аддаленасьці архіваў, гісторыя роду застаецца практычна недасьледаванай. Першы вядомы прадстаўнік - Міхаіл Міхайлавіч Стральцоў (каля 1883-1915), сын якога - Уладзімер (Сьцяпан) (1905-2001) стаў заснавальнікам беларускае галіны роду. Да роду належылі таксама загінулыя падчас Вялікае Айчыннае вайны Сямён Пятровіч Стральцоў, Якаў Сьцяпанавіч Стральцоў і, верагодна, Іван Іванавіч Стральцоў, якія аднак пакуль упісаць у агульны радавод не ўяўляецца магчымым.

Застаецца нявысьветленай роднасьць Валакаламскае галіны роду зь іншымі носьбітамі прозьвішча Стральцоў, перадусім, з тымі, якія таксама жылі ў Маскоўскай губэрні.

У рэлігійным пляне усе вядомыя прадстаўнікі роду ў другой палове ХІХ-ХХ стст. вызнавалі праваслаўе, тым ня менш на прыканцы ХХ ст. прадстаўнікі беларускія лініі цалкам перайшлі ў рыма-каталіцтва.

Радавод[]

Даты нараджэньня да 1918, за выключэньнем выпадкаў пазначаных *, даюцца паводле Юліянскага календару (старога стылю), які быў афіцыйным у Расейскай імпэрыі, а з прыходам да ўлады бальшавікоў быў заменены на Грыгарыянскі каляндар (на Беларусі Грыгарыянскі каляндар уведзены ў 1584 і скасаваны расейскай адміністрцыяй). У ХІХ ст. Юліянскі каляндар адставаў ад Грыгарыянскага на 12 дзён, у ХХ ст. – на 13.

Даты ў дужках пасьля даты нараджэньня пазначаюць дату хросту, пасьля даты сьмерці - дату пахаваньня. Шышкава адносіліся да прыходу царквы ў Сувораве.

І пакаленьне[]

Міхаіл Стральцоў (каля 1850-?)

ІІ пакаленьне[]

Дзеці Міхаіла Стральцова

1. Міхаіл Міхайлавіч Стральцоў (каля 1883-9 (11) кастрычніка 1915, Шышкава) [1], ж. - Пелаґея Ґерасімаўна NN (1883-7 студзеня 1943, Масква)

ІІІ пакаленьне[]

Дзеці Міхаіла й Пелагеі Стральцовых

1.1. Уладзімер (Сьцяпан) Міхайлавіч Стральцоў (5 студзеня 1905, Шышкава - 21 верасьня 2001, Менск), м. - Яніна Люцыянаўна Карвацкая (20 верасьня 1920, Менск-3 красавіка 1989, Менск)

1.2. Іван Міхайлавіч Стральцоў (1908, Шышкава - 8 верасьня 1942, Смаленская вобласьць)

1.3. Васіль Міхайлавіч Стральцоў (1911, Шышкава - 11 (13) лютага 1915, Шышкава) [2]

ІV пакаленьне[]

Дзеці Ўладзімера й Яніны з Карвацкіх Стральцовых

1.1.1. Віктар Уладзімеравіч Стральцоў (3 верасьня 1939, Менск - 14 ліпеня 1995, Менск), ж. - Тамара Андрэеўна Федзяракіна

1.1.2. Сяргей Уладзімеравіч Стральцоў (1946, Іркуцак - 1947, дарога Іркуцак - Менск)

1.1.3. Ірына Ўладзімераўна Стральцова (10 сакавіка 1949, Менск - 19 чэрвеня 2002, Менск). М. - 1) 22 сакавіка 1969-6 сьнежня 1972 Раман Барухавіч Броўтман, 2) - да 24 кастрычніка 1979 зь Мікалай Пятровіч Князеў, - Аляксей Міхайлавіч Захараў (каля 1946-2002?)

V пакаленьне[]

Дзеці Віктара й Тамары зь Федзяракіных Стральцовых

1.1.1.1. Аляксандар Стральцоў-Карвацкі (нарадзіўся 27 сьнежня 1970, Менск), ж. - Натальля Васілеўна Закрэўская


Дзеці Ірыны Стральцовой і Аляксея Захарава

1.1.3.1. Надзея Аляксееўна Стральцова (нарадзілася 26 сьнежня 1986, Менск), м. - 19 ліпеня 2008 Максім Віктаронак Гацак (нарадзіўся 14 студзеня 1988, Бабруйск)

VІ пакаленьне[]

Дзеці Аляксандра й Натальлі з Закрэўскіх Стральцовых-Карвацкіх

1.1.1.1.1. Вітаўт Ігнацы

1.1.1.1.2. Стэфан Казімер

1.1.1.1.3. Жыгімонт Уладзіслаў

1.1.1.1.4. Марыя Тэрэза

Спасылкі[]

Крыніцы[]

  1. Асабістыя дакуманты;
  2. Банк дадзеных "Мемориал";
  3. Стрельцов. Форум ВГД
  4. Успаміны.
Advertisement