Radavod Wiki
Advertisement
Chryścina Makaraŭna Pucikava
Дата нараджэньня 19 сьнежня 1903
Месца нараджэньня Sciah Rasieji.png Хімы, Бортніцкая воласьць,

Бабруйскі павет, Менская губэрня,

Расейская імпэрыя

Дата сьмерці 14 кастрычніка 1937
Месца сьмерці Sciah RSFSR 1937.png Цюмень, РСФСР
Нацыянальнасьць Sciah Bielarusi.png Беларуска
Веравызнаньне праваслаўе
Род Пуцікавы
Бацька Макар Данілёнак Пуцікаў
Маці Марфа Аляксандраўна NN

Хрысьціна Макараўна Пуцікава (6 (19) сьнежня 1903, Хімы, Бортніцкая воласьць, Бабруйскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя - 14 кастрычніка 1937, Цюмень, РСФСР)

Сям'я[]

Бацька - Макар Данілёнак Пуцікаў (1882-1937), маці - Марфа Аляксандраўна (каля 1882-?).

Біяграфія[]

Ахрышчаная 7 (20) сьнежня 1903 у праваслаўе ў царкве вёскі Паўлавічы.

У 1914 разам з бацькамі перасялілася на Баітаўскія хутары (Сыбір).

Рэпрэсіі[]

30 ліпеня 1937 арыштаваная ворганамі НКУС, пры арышце рэчы й каштоўнасьці не канфіскоўваліся.

На момант арышту жыла ў сяле Веліжаны Веліжанскага раёну Омскае вобласьці РСФСР, была непісьменнай. Працавала прыбяральшчыцай і вартаўніцай у Веліжанскай царкве.

Зьвінавачвалася паводле артыкулу 58 пунктах 10-11 КК РСФСР у тым, што "зьяўляючыся актыўнай сяброўкай контррэвалюцыйнае паўстанцкае арганізацыі, выконвала загады кіраўніка контррэвалюцыйнае арганізацыі. Выказвала сярод царкоўнага актыву сваё незадавальненьне існым ладам, чакаючы пры гэтым на зьмену радзецкае ўлады. Выказвала паразьніцкія настроі".

10 кастрычніка 1937 асуджаная тройкай УНКУС па Омскай вобласьці да разстрэлу.

14 кастрычніка 1937 прысуд прывкдзены ў выкананьне ў Цюмені. У матар'ялах справы месца пахаваньня непазначанае, але згодна з дакумантамі масавыя пахаваньні ў Цюмені ладзіліся ўва ўсходняй частцы Цякуцьеўскіх могілак, якія да сёньняшняга часу не захаваліся, патрапіўшы ў зону прамысловае забудовы; а таксама ў заходняй частцы Зацюменскіх могілак (раён асфальтавага заводу).

11 ліпеня 1959 Прэзыдыюм Цюменскага абласнога суду адмяніў рашэньне суду ад 10 кастрычніка 1937, спыніўшы ў дачыненьні да Х.М. Пуцікавай справу паводле прыкметаў артыкулаў 4-5 КПК РСФСР.

Крыніцы[]

Катэгорыя:Асобы па альфабэце Катэгорыя:Пуцікавы Катэгорыя:Нарадзіліся 19 сьнежня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1903 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хімах Катэгорыя:Памерлі 14 кастрычніка Катэгорыя:Памерлі ў 1937 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Цюмені Катэгорыя:Ахвяры бальшавіцкіх рэпрэсіяў у СССР

Advertisement