400px|right|Radavod Wiki Radavod Wiki - вольная генэалягічная энцыкляпэдыя, якую можа рэдагаваць кожны. Працоўнай мовай дадзенае вікіпэдыі зьяўляецца беларуская ў незалежнасьці ад правапісу (афіцыйнага ці клясычнага). Забараняецца выпраўленьне артыкулу напісанага ў вадным правапісе на іншы. Адначасова дазваляецца напісаньне артыкулу на іншых мовах і беларускай лацінцы, але гэтыя вэрсіі будуць толькі дадатковымі ізь зьместам, што дублюе тэкст на беларускай мове кірыліцай.

На сайце будзе зьмяшчацца генэалягічная інфармацыя пра разнастайныя роды незалежна ад іх этнічнага паходжаньня, веравызнаньня й сацыяльнага статусу. Таксама тут можна будзе знайсьці зьвесткі пра асобных прадстаўнікоў памянёных родаў, населеныя пункты, зьвязаныя зь іхным жыцьцём, даведацца пра іхную творчасьць і дзейнасьць.

Гісторыя[edit | edit source]

Першы артыкул у Radavod Wiki быў створаны 31 траўня 2010 па адрасе http://be-tarask.radavod.wikia.com/wiki/Radavod_Wiki і называўся Уладзімер Міхайлавіч Стральцоў.

13 жніўня 2010 былі ўсталяваныя кантакты з адміністратарамі іншамоўных генэалягічных вікі - англамоўнай Familypedia і франкамоўнай Familles.

22 жніўня 2010 Radavod Wiki пераехала на сучасны адрас. Катэгорыя:Службовыя старонкі

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.