Radavod Wiki
Вітаем у Radavod Wiki – вольнай генэалягічнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
У беларускамоўнай вікіпэдыі цяпер 0 056 артыкулы.
Генэалягічныя вікіпэдыі існуюць таксама на іншых мовах: на ангельскай - Familypedia, расейскай - Genealogia Wiki, і францускай - Familles.


Абраны артыкул

200px|right|Хата Мяхеда Гацака ў Лейчыцах Бацяноўскія – беларускі род служылых людзей, баяр і зямян. Першая ўзгадкааб іх пражыванні ў мітрапаліцкім маёнтку Прылепы Менскага павета Менскага ваяводзтва (цяпер – вёска Прылепы Прылепскага сельсавета Смалявіцкага раёна Менскай вобласьці Рэспублікі Беларусь) датуецца 1748 годам.

Першы вядомы прадстаўнік роду – баярын Аўхім Бацяноўскі. Паводле інвентара маёнтка Прылепы за 1748 год ён пражываў у вёсцы Аношкі, адкуль перасяліўся ў Рудню. Чытаць далей

Добры артыкул

right|150px Уладзі́мер Міхайлавіч Стральцоў (па-расейску - Владимир Михайлович Стрельцов, сапраўднае - Сьцяпан Міхайлавіч Стральцоў, па-расейску - Степан Михайлович Стрельцов; псэўданімы - В.Яравы, Степан Шишков; 5 студзеня 1905, в. Шышкава, Валакаламскі павет, Маскоўская губэрня, Расейская імпэрыя21 верасьня 2001, Менск, Рэспубліка Беларусь)

Паводле паходжаньня селянін, бацька - Міхаіл Міхайлаў Стральцоў (каля 1880-1915), маці – Пелагея Герасімаўна NN (1883-1943). Ажаніўся ў 1939 у Менску. Жонка - Яніна Люцыянаўна Карвацкая (1920-1988), зь якой меў трох дзяцей: Віктар Уладзімеравіч Стральцоў (1939-1995), Сяргей Уладзімеравіч Стральцоў (1947), Ірына Ўладзімераўна Стральцова (1949-2002).

У 1915 скончыў вясковую трохклясавую школу. У 1925-1926 праходзіў рэжысэрскія курсы “Пралеткульту”, у 1927 – кінаакторскія курсы імя Чайкоўскага. У 1928-1930 навучаўся на агульнаадукацыйных курсах. У 1930 паступіў Маскоўскі ўнівэрсытэт... Чытаць далей

Чым ё Radavod Wiki?

200px|right|Radavod WikiRadavod Wiki - вольная генэалягічная энцыкляпэдыя, якую можа рэдагаваць кожны.

На сайце будзе зьмяшчацца генэалягічная інфармацыя пра разнастайныя роды незалежна ад іх этнічнага паходжаньня, веравызнаньня й сацыяльнага статусу. Таксама тут можна будзе знайсьці зьвесткі пра асобных прадстаўнікоў памянёных родаў, населеныя пункты, зьвязаныя зь іхным жыцьцём, даведацца пра іхную творчасьць і дзейнасьць. Болей

Абраная выява

Nadzieja Cyslova 1929
Надзея Андрэеўна Чыслова (1908-1994)
(у цэнтры) зь сяброўкамі, фота 1929 г.


На дадзены момант у Radavod Wiki дасьледуюцца наступныя роды
На дадзены момант у Radavod Wiki дасьледуюцца роды, якія пражывалі ў наступных рэгіёнах (пазначаны тэрытарыяльна-адміністратыўны падзел Расейскае імпэрыі на 1914 год з прычыны вялікае міграцыі пасьля гэтага году:
Бабруйскі павет Менскае губэрні:

Арол / Арлоў / Арлоўскі, Балда / Балдзюк / Балдзянок / Балдзенка, Валадзько / Валодзька, Вяроўка / Вяроўкін, Габрусь, Галавач, Гацак / Гацук, Гацук / Гатцук / Гацук-Лаўрынёнак / Лаўрынёнак, Граняк, Еўтухоў, Курмаз, Мігуцкі, Мінчук, Мяцельскі, Пуцік / Пуцікаў, Пыж, Сідаровіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шырокі, Юшкевіч

Валакаламскі павет Маскоўскае губэрні:

Стральцоў

Каліш і Кольскі павет Каліскае губэрні:

Вярбіцкі, Карвацкі, Квяткоўскі, Чаплінскі, Юркевіч

Менскі павет Менскае губэрні:

Бацяноўскі, Касьцяневіч, Супрановіч / Супрыновіч

Месцапаходжаньне невядомае:

Захараў (Расея), Сазонаў (Беларусь)